Аб цэнтры
Юрыдычны адрас: 222397, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Баравыя
Электронны адрас:Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2005 № 17 Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі санаторый «Баравое» на возеры Нарач» рэарганізавана ў Дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі» (далей – Цэнтр) на 180 ложкаў. Са студзеня 2016 года на базе Цэнтра арганізавана праца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі № 1 (для дзяцей з псіхічнымі разладамі) на 30 ложкаў і аддзялення медыцынскай рэабілітацыі № 2 (для дзяцей з хваробамі органаў дыхання) на 120 ложкаў.
Шпіталізацыя пацыента з псіхічнымі разладамі ў АМР №1 ажыццяўляецца з законным прадстаўніком пацыента для забеспячэння ім пастаяннага дадатковага індывідуальнага догляду за дзіцём. Харчаванне і лячэнне законнага прадстаўніка праводзіцца за кошт асабістых сродкаў грамадзян.
Мэты дзейнасці Цэнтра:
- правядзенне комплексу медыцынскіх мерапрыемстваў па аднаўленню і ўмацаванню здароўя дзяцей;
- арганізацыя і аказанне спецыялізаванай медыцынскай рэабілітацыі дзецям з мэтай зніжэння ўзроўню захворвання неспецыфічнымі хваробамі органаў дыхання;
- удасканаленне новых тэхналогій медыцынскай рэабілітацыі, накіраваных на зніжэнне ўзроўню захворвання і папярэджання першаснай інваліднасці, а таксама паляпшэння якасці медыцынскай рэабілітацыі дзецям.
У Цэнтр накіроўваюцца адпаведна з медыцынскімі паказчыкамі і медыцынскімі супрацьпаказаннямі і на падставе аформленых у ўсталяваным парадку накірункаў урачом і (або) урачэбна-кансультацыйнай камісіяй арганізацыі аховы здароўя па месцу жыхарства (месцу знаходжання) дзіцяці: у аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі №1 (для дзяцей з псіхічнымі разладамі) – дзеці з псіхічнымі разладамі, у аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі №2 – дзеці з хваробамі органаў дыхання.
ПЕРАЛІК
медыцынскіх паказчыкаў для накірунку дзяцей з хваробамі органаў дыхання на медыцынскую рэабілітацыю ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі»
Пнеўманія |
Пнеўманія, зацяжны ход (больш за 6 тыдняў), або ўскладненная ў перыяд адваротнага развіцця, рэканвалесцэнцыі пры наяўнасці дыхальнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Судзінарухальны рыніт Алергічны рыніт, выкліканы пылком раслін Іншыя сезонныя алергічныя рыніты Іншыя алергічные рыніты Алергічны рыніт неўдакладнены |
Пры сезонным алергічным рыніце (палінозе) – пасля перыяду палінацыі прычынна-значных алергенаў (дрэвы, травы). Пры круглагадзічным рыніце, які ўключае грыбковую этыялогію, пасля ліквідацыі абвастрэння і пасля стацыянарнага лячэння |
Хранічны сінусіт |
Хранічны верхнясківічны сінусіт, хранічны франтальны сінусіт, хранічны пансінусіт у стадыі рэмісіі, пасля стацыянарнага лячэння |
Хранічныя хваробы мігдалін і адэноідаў Хранічны ларынгіт і ларынгатрахеіт |
Хранічны ларынгіт, хранічны ларынгатрахеіт, хранічны танзіліт і адэнаідыт у стадыі рэмісіі |
Бранхіт, які не ўдакладнены як востры або хранічны |
Рэцыдывавальны бранхіт, перыяд рэмісіі |
Просты і склізіста-гнойны хранічны бранхіт Хранічны бранхіт неўдакладнены |
Хранічны бранхіт у стадыі рэмісіі |
Сіндром Мак-Леада Панлабулярная эмфізэма |
Аблітэрыруючы бранхіаліт, перыяд рэмісіі пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень Бронхалёгачная дысплазія, перыяд рэмісіі пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Дыхавіца |
Дыхавіца, атапічная форма, лёгкага і сярэднецяжкага ходу ў стадыі нястойкай рэмісіі з наяўнасцю дыхальнай недастаковасці не вышэй за 1 ступень або без дыхальнай недастатковасці, пасля стацыянарнага лячэння |
Бронхаэктатычная хвароба |
Бронхаэктатычная хвароба ў стацыі рэмісіі пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень, пасля стацыянарнага лячэння |
Гіперсэнсітыўны пнеўманіт Рэспіраторныя станы, якія выкліканы ўдыханнем хімічных рэчываў, газаў, дымоў і пароў Рэспіраторныя станы, якія выкліканы іншымі знешнімі агентамі |
Гіперадчувальны пнеўманіт, няпоўная рэмісія пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень Таксічныя і лекавыя пнеўманіты, няпоўная рэмісія пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Іншыя інтэрстыцыяльныя лёгачныя хваробы |
Лёгачны альвеалярны пратэіноз, ідыяпатычны фібразуючы альвеаліт у ступені няпоўнай рэмісіі, пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень Ідыяпатычны гемасідэроз лёгкіх, перыяд рэмісіі, пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Плеўральная пасачка, не класіфікаваная ў іншых рубрыках |
Эксудатыўны плеўрыт неспецыфічнай эціялогіі ў стане рэмісіі, пасля стацыянарнага лячэння |
Кістозны фіброз з лёгачнымі праявамі |
Мукавісцыдоз змешаная або пераважна лёгачная форма перыяд рэмісіі бронхалёгачнага працэсу пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Парушэнне абмену бялкоў плазмы, якія не класіфікаваны ў іншых рубрыках |
Дэфіцыт α-1 антытрыпсіну перыяд рэмісіі бронхалёгачнага працэсу пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Прыроджаныя анамаліі дырхі і бронхаў Прыроджаныя анамаліі лёгкага |
Парокі развіцця бронхаў і лёгкіх паза абвастрэння бронхалёгачнага пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
Situs inversus |
Першасная цыліярная дыскінезія (сіндром Зіверта-Картагенера) перыяд рэмісіі бронхалёгачнага працэсу пры наяўнасці лёгачна-сардэчнай недастатковасці не вышэй за 1 ступень |
ПЕРАЛІК
медыцынскіх паказанняў для накірунку дзяцей з псіхічнымі разладамі на медыцынскую рэабілітацыю ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі»
Дзіцячы аўтызм |
пры наяўнасці паводзінскіх парушэнняў у ступені кампенсацыі і субкампенсацыі |
Атыпічны аўтызм |
пры наяўнасці паводзінскіх парушэнняў у ступені кампенсацыі і субкампенсацыі |
Сіндром Рэтта |
пры наяўнасці паводзінскіх парушэнняў у ступені кампенсацыі і субкампенсацыі |
Іншы дэзынтэгратыўны разлад дзіцячага ўзросту |
пры наяўнасці паводзінскіх парушэнняў у ступені кампенсацыі і субкампенсацыі |
Сіндром Аспергера |
пры наяўнасці паводзінскіх парушэнняў у ступені кампенсацыі і субкампенсацыі |
Увесь комплекс мерапрыемстваў медыцынскай рэабілітацыі праводзіцца дзецям адпаведна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на бясплатнай аснове.
За гады працы Цэнтра медыцынскую рэабілітацыю атрымалі больш за 15 000 дзяцей. Высокая эфектыўнасць выконваемай рэабілітацыі спрыяе аднаўленню і кампенсацыі функцыянальных магчымасцяў арганізма: павышэнню і захаванню працаздольнасці, памяньшэнню патамарфалагічных змен, стабілізацыі клінічнага цячэння хранічных неспецыфічных хваробаў органаў дыхання; аднаўленню псіхалагічнага статуса і прыстасаванню хворага дзіцяці да новых умоў у межах хваробы.
Спалучэнне ўнікальнага мікраклімату возера Нарач, сасновага леса, наяўнасць крыніц мінеральнай вады, ствараюць спрыяльную абстаноўку для правядзення мерапрыемстваў медыцынскай рэабілітацыі ў Цэнтры.
Цэнтр знаходзіцца на беразе жамчужіны Рэспублікі Беларусь – в озер а Нар а ч . Цэнтр мае два аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі, водалячэбніцу, дзве свідравіны мінеральнай вады сярэдняй і высокай мінералізацыі, гароднасховішча, прадрэчсклад, гараж, два інтэрната.
Да прыродных лекавых фактараў Цэнтра адносяцца крыніцы мінеральнай вады, аэратэрапія (сасновы лес), натуральны прэснаводны вадаём. Унікальны мікраклімат возера Нарач (маляўнічая прырода, у паветры вялікая колькасць смалістых эфірных рэчываў, азоту і адмоўных іёнаў) разам станоўча ўздзейнічаюць на дыхальную, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, паляпшае абмен рэчываў і ўзмацняе абарончую моц арганізма. Мінеральная вада змяшчае натуральныя мікраэлементы, якія з’яўляюцца антаганістамі радыёнуклідаў цэзію і стронцыю і выцесняюць іх з абмену рэчываў. Мінеральная вада шырока ўжываецца для пітва і лячэбных ваннаў. Экалагічнае становішча спрыяльнае: радыяцыйны ўзровень у межах дапушчальнага, забруджвальнікі вакольнага асяроддзя (шкодныя вытворчасці, блізкасць аўтатрас) адсутнічаюць.
Лячэбна-дыягнастычная база дастатковая для правядзення медыцынскай рэабілітацыі. У Цэнтры ёсць кабінеты: гала(спелеа)тэрапіі, апаратнай фізіятэрапіі, цяплолячэння, масажныя, інгаляторый, лячэбныя ванны з мінеральнай вадой, лячэбныя душі, падводны душ-масаж, кабінеты ЛФК, дзе праводзяцца індывідуальныя і групавыя заняткі па сучасных методыках з улікам назалогій. Працу кабінетаў ажыццяўляе кваліфікаваны медыцынскі персанал.
У Цэнтры працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты: урачы-рэабілітолагі, урач-атарыналарынголаг, урач функцыянальнай дыягностыкі, урач-фізіятэрапеўт, урач-стаматолаг-тэрапеўт, урач-рэфлексатэрапеўт, псіхолагі, выхавальнікі.
З мэтай удакладнення дыягназу, ацэнкі эфектыўнасці праведзенай рэабілітацыі ёсць клінічная лабараторыя, абсталяваны кабінет функцыятальнай дыягностыкі (спірометры МАС-1, пнеўматахометры ПТ-2, Шыллер-СР-200, ЭКГ апарат, Інтэкард-3 з кампутарным забеспячэннем).
У Цэнтры праводзяцца мерапрыемствы псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі, арганізавана правядзенне вучэбнай і выхаваўчай працы з дзецьмі згодна з вучэбнымі планамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Харчаванне дзяцей 6-ціразовае, арганізавана ў адпаведнсці з перспектыўным меню на падставе нормаў сярэднясутачнага набору прадуктаў харчавання.
Парадак і ўтульнасць у Цэнтры забяспечвае ўважлівы і дабразычлівы да дзяцей малодшы медыцынскі і гаспадарчы персанал.