Russian

Belarusian

English

Парадак асабістага прыёму грамадзян

У Дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі» галоўны ўрач праводзіць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Пры вусным звароце пазначаныя асобы павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікоў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія сведчаць іх паўнамоцтвы.

Дні і часы асабістага прыему:

Першы панядзелак кожнага месяца з 08.00 да 14.00

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму галоўнага ўрача асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.

Калі на дзень асабістага прыёму даводзіцца дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за нім працоўны дзень.